У Беларусі мясцовым уладам дазволілі ўвесці збор за выезд за мяжу на аўтамабілі

У Беларусі мясцовым уладам дазволілі ўвесці збор за выезд за мяжу на аўтамабілі

У Беларусі мясцовым уладам дазволілі ўвесці збор за выезд за мяжу на аўтамабілі. 1 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны закон "Аб змене Падатковага кодэкса".

Пра тое, што перасячэнне беларускай мяжы на аўтамабілі можа стаць платным, у сярэдзіне снежня 2020-га заявіў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко. Паводле яго слоў, робяцца захады для кампенсацыі выдаткаў, якія панесла дзяржава з-за барацьбы з COVID-19. Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў заявіў, што сабраныя сродкі можна будзе накіроўваць на мерапрыемствы па дэзінфекцыі і забеспячэнні пунктаў пропуску ўсім неабходным.

Палажэнне аб згаданым мясцовым зборы пачало дзейнічаць 1 студзеня 2021 года. Яму падлягаюць кіроўцы, якія перасякаюць мяжу на аўтамабілі праз пункты пропуску (плаціць давядзецца за кожную паездку — да перасячэння мяжы ці ў пункце пропуску). А паколькі яны ёсць толькі на мяжы з краінамі ЕС і Украінай, то праезд у Расію і назад зборам не можа абкладацца. Збору падлягаюць машыны, максімальная вага якіх не перавышае 5 тон і ў якіх не больш за 8 месцаў для сядзення (без уліку кіроўцы). Гэта датычыць і аўтамабіляў фізасобаў, і ІП.

Стаўкі збору ўстанаўліваюцца абласнымі Саветамі дэпутатаў у межах трох базавых велічынь. З 1 студзеня гэта 87 рублёў ці 33,7 долара. Вызваляюцца ад выплаты збору ўдзельнікі спартыўных, адукацыйных, культурна-масавых мерапрыемстваў (трэба мець адпаведныя дакументы), інваліды першай і другой групаў, ветэраны вайны, ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дыпламаты, тыя, хто едзе на лячэнне, пахаванне.

Калі нейкі абласны Савет дэпутатаў у студзені прыме рашэнне аб увядзенні збору за выезд за мяжу на аўтамабілі (і ў тым жа месяцы дакумент будзе апублікаваны), то ён пачне дзейнічаць з 1 лютага (з першага дня наступнага месяца).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі