Вы тут

Міністр фінансаў патлумачыў, як выдаткуюць грошы, сабраныя на мяжы з кіроўцаў

На беларускай мяжы / БЕЛТА

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў пракаментаваў прапанову ўвесці збор за перасячэнне мяжы пры выездзе з краіны, паведамляе "Наша Ніва". Ён растлумачыў, што сабраныя сродкі з улікам пандэміі можна будзе накіроўваць на мерапрыемствы па дэзінфекцыі і забеспячэнні пунктаў пропуску ўсім неабходным.

Пра тое, што перасячэнне беларускай мяжы на аўтамабілі можа стаць платным, 17 снежня расказаў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко. Ён заявіў, што разглядаецца варыянт, калі з кіроўцаў аўтамабіляў (вага якіх не перавышае 5 тон) будуць спаганяць падатак за перасячэнне дзяржаўнай мяжы ў пунктах пропуску ў памеры не больш за тры базавыя велічыні. Гэта 81 рубель, або 32 даляра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.