У Беларусі могуць адмяніць абавязковы продаж валютнай выручкі

У Беларусі могуць адмяніць абавязковы продаж валютнай выручкі

Нацыянальны банк Беларусі плануе адмяніць абавязковы продаж валютнай выручкі. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, такая мера ёсць у праекце Стратэгіі развіцця фінансавага рынку на 2016-2020 гады, які распрацавалі ў Нацбанку.

У бліжэйшыя пяць гадоў, згодна з гэтымі планамі, нарматыў абавязковага продажу валютнай выручкі будзе паэтапна змяншацца. А потым улады цалкам адмовяцца ад абавязковага продажу валютнай выручкі.

Паводле цяперашніх нормаў, 30% атрыманай выручкі экспарцёры абавязаныя прадаваць на біржы.

Таксама галоўны банк краіны мяркуе адмяніць цяперашнія абмежаванні на мэтавае набыццё замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку. Цяпер суб'екты гаспадарання могуць мэтава набыць валюту толькі для таго, каб пагасіць наяўныя запазычанасці ў замежнай валюце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі