Вы тут

У Беларусі хочуць зрабіць "бязвіз" для грамадзян суседніх краін

Пункт пропуску на беларускай мяжы / Юрый Іваноў

Беларусь можа адмяніць візы для грамадзян суседніх краін. Пытанне цяпер разглядаецца, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. На гэты крок у Мінску хочуць пайсці "ў інтарэсах умацавання добрасуседскіх адносін і развіцця ўязнога турызму". Гаворка пра тое, каб даць грамадзянам краін ЕС, якія мяжуюць з Беларуссю, "права бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Беларусі".

Акрамя таго, у памежным камітэце цяпер прапрацоўваюць механізм, які дазволіць грамадзянам з суседніх краін наведваць памежную зону без пропуску.

Нагадаем, на мінулым тыдні Мінск унёс суседнія Польшчу, Літву і Латвію ў спіс недружалюбных краін. Усяго ў спіс трапіла каля 40 дзяржаў, у тым ліку ўсе краіны ЕС. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.