Афіцыйны Мінск назваў краіны, якім не будзе аддаваць грошы

Чатыры дзясяткі краін трапілі ў спіс недружалюбных для Беларусі. Адпаведная пастанова Саўміна №209 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Спіс, як гаворыцца ў дакуменце, сфармаваны дзеля "забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь".

У яго ўвайшлі: 

1. Аўстралійскі Саюз

2. Дзяржавы-чальцыы Еўрапейскага Саюза

3. Канада

4. Княства Ліхтэнштэйн

5. Каралеўства Нарвегія

6. Новая Зеландыя

7. Рэспубліка Албанія

8. Рэспубліка Ісландыя

9. Рэспубліка Паўночная Македонія

10. Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі

11. Злучаныя Штаты Амерыкі

12. Чарнагорыя

13. Швейцарская Канфедэрацыя

Як паведамляла Еўрарадыё, 7 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыпыненні плацяжоў недружалюбным замежным рэзідэнтам. Акрамя таго было прынятае рашэнне, што асобным замежным крэдыторам афіцыйны Мінск будзе аддаваць пазыкі ў беларускіх рублях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.