У Беларусі хочуць караць чыноўнікаў за антыканкурэнтныя дзеянні

У Беларусі хочуць караць чыноўнікаў за антыканкурэнтныя дзеянні

Адміністрацыйную адказнасць прапануецца ўвесці ў Беларусі для дзяржслужбоўцаў за антыканкурэнтнымі дзеянні. Пра гэта міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч заявіў 29 траўня на міжнароднай канферэнцыі "Антыманапольнае рэгуляванне ў краінах ЕАЭС: асноўныя трэнды і практыка правапрымянення".

"Ужо падрыхтаваны праект нарматыўнага прававога акта, які ўводзіць адміністрацыйную адказнасць дзяржаўных органаў і дзяржаўных службоўцаў за здзяйсненне антыканкурэнтных дзеянняў. Разумею, што гэтая норма з цяжкасцю будзе праходзіць узгадненне, але мы не бачым лепшага інструмента хуткага павышэння ўзроўню ведаў чыноўнікаў пры прыняцці рашэнняў у адпаведнасці з нормамі аб канкурэнцыі", — прыводзіць БЕЛТА словы міністра.

Дарэчы, у нашай краіне працуе камісія Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) па разглядзе антыманапольных спраў. У 2016 годзе яна разгледзела толькі адну справа аб канкурэнцыі, у 2017-м — ужо 91 справу, а ў першым квартале 2018-га — 24 справы. Калтовіч мяркуе, што такі рост сведчыць пра давер бізнэсу да дзяржаўнай палітыкі па развіцці канкурэнцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі