У Беларусі без электрычнасці застаюцца 48 населеных пунктаў
![У Беларусі без электрычнасці застаюцца 48 населеных пунктаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/linijielektrasuviazibm.jpg.webp?itok=3POrOBzB)
Міністэрства па назвычайных сітуацыях Беларусі паведаміла аператыўную інфармацыю пра сітуацыю па краіне. Без электрычнасці застаюцца 48 населеных пунктаў. Аварыйныя брыгады працуюць у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.
Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 12 студзеня ў Беларусь прыйшоў цыклон Daniella. Ён прынёс моцныя і працяглыя снегапады, завірухі, рэзкае ўзмацненне ветру, на поўдні — мокры снег з дажджом, наліпанне снегу.
Фота: Bymedia.net