Вы тут

У Беларусі амаль пароўну настаўнікаў рускай і беларускай мовы

Фота: uvsi.of.by

У 2018 годзе ў Беларусі было амаль пароўну настаўнікаў рускай і беларускай мовы. Гэта вынікае са статыстычнага зборніка “Адукацыя ў Беларусі”, апублікаванага Белстатам.

Больш за іншых у краіне настаўнікаў замежных моваў — 13328. Гэта прыкладна столькі ж, колькі настаўнікаў рускай і беларускай мовы разам узятых. На другім месцы — настаўнікі матэматыкі, іх 7220.

Беларуская і руская мовы — на 3 і 4 месцах. Мову і культуру тытульнай нацыі Беларусі выкладаюць 6728 настаўнікаў, а пра мову і літаратуру ўсходняга суседа ў Беларусі распавядаюць 6680 настаўнікаў. Розніца ў колькасці сімвалічная — усяго 48 настаўнікаў.

Ну, а на пятым месцы — настаўнікі фізкультуры.

Поўная статыстыка па прадметах наступная:
замежныя мовы — 13 328;
матэматыка — 7 220;
беларуская мова і літаратура — 6 728;
руская мова і літаратура — 6 680 настаўнікаў;
фізічная культура — 6 322;
гісторыя і іншыя грамадскія дысцыпліны — 4 447;
працоўнае навучанне — 3 916;
фізіка — 3 090;
хімія — 2 719;
біялогія — 2 650;
музыка і спевы — 2 709;
іншыя прадметы — 2 569.
інфарматыка — 2 476;
геаграфія — 2 388;
мастацтва — 971;
дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка — 466.