У Беларусі абмежавалі продаж баярышніка: 1 флакон у рукі

У Беларусі абмежавалі продаж баярышніка: 1 флакон у рукі

У Беларусі абмежавалі продаж баярышніка. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, цяпер можна будзе купіць у аптэцы не больш за 1 флакон. А ў начны час баярышнік купіць будзе нельга, грамадзянам прапануюць яго аналагі "у іншых лекавых формах" (таблетках, гелях).

Абмежаванні адносяцца не толькі да настойкі баярышніка, але таксама сардэчніка, валяр'яны і календулы.

Як вядома, настойку баярышніка можна прымяняць пры захворваннях сэрца, сасудаў, пры стрэсах і бяссонніцы, а таксама для нармалізацыі ціску і стрававання. Аднак яна карыстаецца папулярнасцю ў выпівох, паколькі ўтрымлівае спірт. У расійскім горадзе Іркуцк ад атручвання баярышнікам памерлі больш за паўсотні чалавек. Безумоўна, гэта падштурхнула беларускіх чыноўнікаў прыняць згаданыя меры.

У Беларусі абмежавалі продаж баярышніка: 1 флакон у рукі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі