У Беларусі абмежавалі доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу

У Беларусі абмежавалі доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу

У Беларусі абмежавалі доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу. Адпаведную пастанову 28 траўня прыняло Міністэрства інфармацыі, якое атрымала паведамленні ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Гаворка ідзе пра сайты av.com.by і goabay.com.

Сёлета за розныя парушэнні (найчасцей за "размяшчэнне неналежнай рэкламы") Мінінфарм абмежаваў доступ да дзясяткаў сайтаў. У красавіку ў "чорны спіс" трапілі 11 інтэрнэт-рэсурсаў, у назвах амаль усіх з іх ёсць слова “рамонт”. Крыху раней туды ўключылі яшчэ 11 інтэрнэт-рэсурсаў. Некаторыя з іх пакаралі за распаўсюджванне інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў. У траўні ў "чорны спіс" уключылі сайт асветніцка-адукацыйнай кампаніі Legalize Belarus, на якім знайшлі прапаганду спажывання марыхуаны.  

У сакавіку за “распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў” абмежавалі доступ да 5 інтэрнэт-рэсурсаў і 12 груп, персанальных старонак сацсеткі “УКантакце”. У пачатку красавіка ў “чорны спіс” трапілі два сайты, якія змяшчалі рэкламу лекавых прэпаратаў, якія не зарэгістраваныя ў нашай краіне (адзін з іх рэкламаваў віягру).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі