Вы тут

У Беларусі — 134 чыноўнікі з заробкам больш за 4 тысячы рублёў

Чыноўнікі ў звыклым для іх асяродку / Еўрарадыё

У Беларусі 134 чыноўнікі атрымліваюць заробак больш за 4 тысячы рублёў. 112 з іх працуюць у Мінску. Пра гэта піша тэлеграм-канал "Эканоміка".

70 чыноўнікаў зарабляюць ад 4000 да 4500 рублёў. 36 — ад 4500 да 5000. 21 — ад 5000 да 7000. Усяго 6 топавых бюракратаў маюць заробак ад 7000 да 10000, з іх пяцёра — у Мінску, а яшчэ адзін — у Віцебскай вобласкі. І толькі адзін зарабляе больш за 10000 рублёў.

Гэта заробак "бруднымі" — да выплаты падаткаў.

Фармальна ніводнага чыноўніка з вялікім заробкам няма ў Мінскай вобласці, куды 29 лістапада накіраваны працаваць цяпер ужо былы першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын. Гэта тлумачыцца тым, што абласныя выканкамы і іншыя структуры месцяцца ў Мінску і не трапляюць у статыстыку па вобласці. Адначасова гэта значыць, што заробкі старшыняў райвыканкамаў не дацягваюць да 4 тысяч рублёў, заўважае аўтар "Эканомікі".

Сярэдні заробак за кастрычнік склаў у Беларусі 1123,4 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.