Вы тут

У Беларусі сярэдні заробак вырас упершыню за тры апошнія месяцы

БЕЛТА

У Беларусі намінальны налічаны сярэдні заробак вырас упершыню за тры апошнія месяцы. Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта павелічэнне ў кастрычніку склала 14,9 рубля — да 1123,4 рубля.

Сярэдні заробак у нашай краіне павялічваўся ў чэрвені-ліпені 2019-га, а ў жніўні ён стаў меншы на 10,7 рубля, у верасні — на 9,3.

У кастрычніку сярэдні заробак большы за 1000 рублёў быў у Мінску, Мінскай і Гомельскай абласцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.