Урад абяцае сярэдні заробак у 2020 годзе 1162 рублі

Урад абяцае сярэдні заробак у 2020 годзе 1162 рублі

У 2020 годзе сярэдні заробак складзе 1162 рублі. Такую лічбу назваў прэм'ер-міністр Сяргей Румас на "нулявым чытанні" бюджэту ў Палаце прадстаўнікоў, паведамляе БЕЛТА.

Па яго словах, асноўную ўвагу ўрад зверне на прадпрыемствы, дзе ўзровень сярэдняга заробку складае 500-600 рублёў. 

Таксама прэм'ер-міністр дадаў, што сярэднегадавы заробак бюджэтнікаў плануецца на ўзроўні 80% ад сярэдняга па краіне, пенсій — 40% да сярэдняга заробку. "Грошы ў бюджэце на гэтыя мэты прадугледжаны", — адзначыў Румас.

Міністр фінансаў Максім Ермаловіч удакладніў, што сярэдні заробак бюджэтнікаў у 2020 годзе складзе 921 рубель. Сёння сярэдні заробак работнікаў бюджэтнай сферы — 843 рублі. "У сярэднім на кожнага работніка бюджэтнай сферы дадамо 78 рублёў за месяц", — паведаміў чыноўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі