Вы тут

У Беларусь упершыню ў XXI стагоддзі завіталі сібірскія завірушкі

Сібірская завірушка / facebook.com/APB.BirdLife.Belarus/

У Беларусь упершыню ў XXI стагоддзі завіталі сібірскія завірушкі. Птушак заўважылі ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Папярэдні раз іх з'яўленне рэгістравалася ў 1997 годзе, паведамляе ў Facebook "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Сібірская завірушка насяляе таежную зону Заходняй і Усходняй Сібіры РФ. Яна мігруе на вялікія адлегласці, спарадычна залятае на захад ад Расii.

У "Ахове птушак Бацькаўшчыны" кажуць, што "гэтая восень багатая на рэдкіх птушак у Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.