Вы тут

У Беларусь прыбываюць першыя цягнікі з вайскоўцамі і тэхнікай з Расіі

Разгрузка вайсковай тэхнікі / З архіву Радыё Свабода

21 ліпеня ў Беларусь прыбываюць першыя цягнікі з вайскоўцамі і тэхнікай з Расіі. "Для падрыхтоўкі да ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Захад-2021",паведамляе прэс-служба Мінабароны нашай краіны.

Вайсковыя вучэнні пройдуць 10-16 верасня на палігонах і ў Беларусі, і ў РФ. Іх тэма мае назву "Ужыванне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі саюзнай дзяржавы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.