Вы тут

У Беларусь па бязвізе прыехалі першыя заўзятары II Еўрапейскіх гульняў

gpk.gov.by

У панядзелак, 10 чэрвеня, пачаў працаваць бязвізавы ўезд у Беларусь для заўзятараў, якія збіраюцца наведаць спаборніцтвы на II Еўрапейскіх гульнях. Першымі турыстамі, якія перасеклі мяжу Беларусі па бязвізе, сталі муж і жонка з Германіі, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт. Сям'я з Германіі заехала ў Беларусь на машыне праз пункт пропуску "Брэст".

У першы дзень бязвізу ім скарысталіся каля 70 замежных заўзятараў. Палова з іх — французы. Замежныя заўзятары прыязджаюць у Беларусь на машынах і цягніком. Спартоўцы ж аддаюць перавагу самалёту. Да поўдня 10 чэрвеня ў Беларусь прыляцелі каля 100 удзельнікаў спаборніцтваў.