Вы тут

У Беларусь даставілі новы верталёт у дзяржаўнай ліўрэі за $12 млн

Так выглядае новы верталёт. Фота: airplane-pictures.net​

Новы верталёт у дзяржаўнай ліўрэі дастаўлены ў Беларусь. VIP-мадэль AW139, зробленая італьянскай фірмай AgustaWestland, каштуе ад 12 мільёнаў долараў. 

Фатаздымак верталёта ў міланскім аэрапорце Мальпенса перад адпраўкай у Беларусь зрабілі 18 лютага спотары — аматары назірання за самалётамі. 

AW139 выкарыстоўваецца для эксклюзіўных перавозак. У Расіі, напрыклад, гэтай мадэллю карыстаецца прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

Гэты верталёт можа перавозіць да 15 пасажыраў на вельмі высокай хуткасці (да 309 км/гадз). У салоне верталёта ёсць кандыцыянер, гарнітуры актыўнага падаўлення шуму, гукаізаляцыя, электрычныя трапы для пасажыраў (левы і правы), шафы, мультымедыя сістэмы з ВК-маніторамі, VIP-перамоўная з сістэмай бяспечнай сувязі.

У Беларусі ім хутчэй за ўсё будзе карыстацца Аляксандр Лукашэнка

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 20.02: