У БДУ ўводзіцца масачны рэжым

У БДУ ўводзіцца масачны рэжым

У БДУ ўводзіцца масачны рэжым. Ён пачне дзейнічаць з 2 лістапада. Адпаведны загад выдаў рэктар Андрэй Кароль.

У паведамленні прэс-службы БДУ адзначаецца, што "адпаведнае рашэнне прынята з мэтай вядзення дадатковых мер па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19". Усіх супрацоўнікаў і выкладчыкаў абяцаюць забяспечыць шматразовымі маскамі "з улікам змяняльнасці кожныя дзве гадзіны і працягласці працоўнага дня". Служба аховы і бяспекі атрымала загад не дапускаць у ВНУ студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў без сродкаў індывідуальнай абароны.

Раней масачны рэжым увялі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.

У БДУ ўводзіцца масачны рэжым
Загад рэктара БДУ / bsu.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі