У Баранавічах п'яны мужчына напаў на прыпаркаваны каля касцёла аўтамабіль 61-гадовага грамадзяніна Польшчы. Ён біў "Шкоду" нагамі і скакаў на ёй. Міліцыянеры затрымалі зламысніка па "гарачых слядах". Ім аказаўся 31-гадовы мясцовы жыхар, якога раней ужо судзілі за хуліганства.
Затрыманы не змог патлумачыць свой учынак. Мужчына спаслаўся на тое, што нічога не памятае з-за стану моцнага алкагольнага ап'янення. Крымінальную справу распачалі за хуліганства, паведамляе міліцыя Брэсцкай вобласці.