У Баранавічах усталююць бюст Фелікса Дзяржынскага (фота)

Тэрыторыя баранавіцкага КДБ будзе ўпрыгожаная бюстам Фелікса Дзяржынскага, ураджэнца Беларусі і заснавальніка савецкіх спецслужбаў, паведамляе intex-press.by. Раней скульптура знаходзілася ў калгасе імя Дзяржынскага — стаяла ў вёсцы Мілавіды ля будынка праўлення калгасу. Потым калгас разваліўся, і будынак занялі іншыя арганізацыі.

"Згодна з рашэннем мясцовых органаў улады бюст перанесены на тэрыторыю гарадскога ўпраўлення КДБ. Гэта другое жыццё помніка", — паведаміў выданню Дзмітрый Навіцкі, начальнік Баранавіцкага гарадскога аддзела ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці.

Цяпер вядуцца падрыхтоўчыя працы па ўстаноўцы бюста. Дата яго адкрыцця пакуль невядомая.

Фота: intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі