У Баранавічах падчас аварыі мужчыну выкінула з "Опеля" і прыціснула

У Баранавічах на праспекце Машэрава ў ноч на 14 красавіка адбылася аўтааварыя. 27-гадовы кіроўца "Опель Вектра" не саўладаў з кіраваннем, у выніку легкавік выехаў на абочыну, перакуліўся і сутыкнуўся з дрэвам.

Як паведамляе intex-press.by, па звестках ДАІ, кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення. У салоне знаходзіліся двое пасажыраў. У момант, калі аўтамабіль перакуліўся, з яго выкінула 26-гадовага мужчыну і прыціснула. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў на месцы.

Кіроўцу і другога пасажыра (1988 года нараджэння) шпіталізавалі. Дарэчы, ніхто ў салоне не быў прышпілены рамянямі бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі