У Баранавічах індывідуальныя прадпрымальнікі рыхтуюцца да страйку

Адпаведнае рашэнне днямі прынялі мясцовыя "іпэшнікі". Каля ста чалавек падпісаліся пад гэтай заявай і накіравалі яе ў райвыканкам і адміністрацыю райпо. Такім чынам яны маюць намер пратэставаць супраць указу прэзідэнта № 222, які абавязвае ІП з 1 ліпеня мець дакументы, якія пацвярджаюць набыццё ўсіх тавараў.



Аб гэтым Еўрарадыё паведаміў баранавіцкі актывіст РГА "Перспектыва" Мікалай Чарнавус. На думку актывіста, да страйку далучацца ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі рынкаў "Кааператыўны", "Палескі" і "Аляксееўскі".



Чарнавус: "Нават тыя, хто мае дакуманты (напрыклад, гандляры "хіміяй"), страйк падтрымаюць. Калі народ не пойдзе на рынак па вопратку, то і "хіміі, і "цацкам" няма чаго там рабіць. Таксама гэта тычыцца і тых, хто гандлюе прадуктамі".



Нагадаем, што 5 чэрвеня адбыўся страйк прадпрымальнікаў у Віцебску. На рынках і ў гандлёвых цэнтрах горада было бязлюдна: на працу не выйшлі прадпрымальнікі, якія гандлююць прамысловымі таварамі. Сваю акцыю пратэсту яны назвалі "аднадзённым папераджальным спыненнем працы", але не выключаюць, што з 1 ліпеня працу давядзецца спыніць увогуле.

Фота: "Віртуальны Брэст"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі