Вы тут

У аўторак у Беларусі да +8 градусаў, дажджы

Замаразкі / БЕЛТА

У аўторак, 24 лістапада, у Беларусі ў начныя гадзіны чакаецца ад 0 да +5 градусаў (у Мінску — 2-4 цяпла), удзень — ад +3 да +8 градусаў (у сталіцы — ад +4 да +6). Дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне. Вецер будзе з парывамі да 14 м/с.

У бліжэйшыя дні прагназуецца паступовае пахаладанне. У чацвер у начныя гадзіны ўжо будзе да -5 градусаў. У канцы тыдня чакаюцца снег і мокры снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.