У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер
![Дождж](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/prahn-0210.jpg.webp?itok=_NpvDHkM)
Дождж / pexels.com
У аўторак, 3 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень яны чакаюцца пераважна ў паўночна-ўсходніх раёнах. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, удзень — парывісты, месцамі моцны парывісты (да 15-20 м/с).
Тэрмометры ўначы пакажуць ад +3 па паўднёвым усходзе да +14 па захадзе Беларусі. Удзень пацяплее да 20-25 вышэй за нуль, па паўночна-ўсходняй частцы краіны будзе 16-19 цяпла.
![У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/f6Liek_Z0cw.jpg.webp?itok=wqRDRORv)
![У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/upYL1lDEpOg.jpg.webp?itok=WX2QCxOq)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.