У аўторак у Беларусі чакаецца пацяпленне
![У аўторак у Беларусі чакаецца пацяпленне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-2801.jpg.webp?itok=4YMK8hdQ)
Надвор'е ў Беларусі 29 студзеня будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам і прыход цёплай паветранай масы, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пахмурна, на значнай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі — снег, мокры снег, днём па поўдні — з дажджом. Месцамі прагназуюцца туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе ад -2 па паўднёвым захадзе да -11 па паўночным усходзе Беларусі. Удзень прагназуецца -3...+3.