У аўторак у Беларусі будзе да 8 градусаў цяпла, туман

Уначы і раніцай туман будзе амаль па ўсёй краіне

Уначы і раніцай туман будзе амаль па ўсёй краіне / pixabay.com

Уначы і раніцай 13 лютага амаль па ўсёй Беларусі чакаецца туман, удзень — толькі месцамі. Сіноптыкі таксама папярэджваюць, што на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, а на паўночным усходзе магчымы слабы галалёд. Прагназуюцца невялікія ападкі — дождж і мокры снег.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 да +5 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад 0 на поўначы краіны да +8 на поўдні. У Мінску на працягу сутак будзе 1-3 цяпла.

У сераду, 14 лютага, ападкаў стане больш, на паўночным усходзе крыху пахаладае.

У аўторак у Беларусі будзе да 8 градусаў цяпла, туман
vk.com/belgidromet
У аўторак у Беларусі будзе да 8 градусаў цяпла, туман

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі