У аўторак у Беларусі будзе да 29 цяпла, чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы

У аўторак у Беларусі будзе да 29 цяпла, чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы

У аўторак, 20 чэрвеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — моцныя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні, 5-10 метраў за секунду (удзень магчымыя парывы да 14 метраў за секунду, месцамі — да 20 м/с). Толькі ў начныя гадзіны пераважна без ападкаў.

Як інфармуе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, уначы тэмпература паветра складзе 10-17 градусаў са знакам плюс (у Мінску — 15-17 градусаў), удзень — 23-29 цяпла (у сталіцы — ад 24 да 26 градусаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі