У аўторак у Беларусі чакаецца ад -4 да +1 градуса

Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі: снег, мокры снег. Днём месцамі чакаюцца невялікія ападкі.

У асобных раёнах магчымы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца, інфармуе БЕЛТА. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні 2-7 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 па паўднёвым захадзе да -7 па паўночным усходзе, удзень — ад -4 да +1 градуса.

Фота — klops.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі