У аўторак будзе да -18 уначы

У аўторак будзе да -18 уначы

У аўторак, 21 снежня, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, уначы парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 ніжэй за нуль, пры праясненнях прагназуецца 15-18 градусаў марозу. Удзень будзе ад -4 па паўднёвым захадзе да -12 па паўночным усходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі