У Ашмянах былых "экстрэмістаў" прывялі на суд над расіянкай

"Прафілактычнае мерапрыемства" ў Ашмянах

"Прафілактычнае мерапрыемства" ў Ашмянах / osh.by

Ашмянская міліцыя паведаміла, што правяла "комплекс прафілактычных мерапрыемстваў" з асобамі, якія "прыцягваліся да адказнасці за здзяйсненне дзеянняў экстрэмісцкай накіраванасці і якія маюць судзімасць за ўчыненне злачынстваў у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў". Іх мэтай назвалі "ўмацненне кантролю і прыняцце мер уздзеяння" да гэтых людзей, а менавіта — нагадаць, што пра іх памятаюць, каб баяліся.

Былых "экстрэмістаў" сабралі ў актавую залу РАУС на адкрытае выязное пасяджэнне суда Ашмянскага раёна. Міліцыянеры чамусьці выбралі для "прафілактыкі" справу грамадзянкі Расіі. Вясной яна ехала на рэйсавым аўтобусе з Літвы і ў яе на мяжы знайшлі гашыш. Яе асудзілі на 3,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Далей з прысутнымі ў актавай зале размаўлялі прадстаўнікі пракуратуры і міліцыі, у тым ліку і пра амністыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі