У Англіі абвясцілі вышэйшае штармавое папярэджанне

Магчымыя сур'ёзныя пашкоджанні інфраструктуры і перабоі ў электразабеспячэнні. У бліжэйшыя дні чакаецца выпадзенне месячнай нормы ападкаў, перадае ВВС.



Міністэрства абароны вылучыла для ўдзелу ў выратавальных работах 1600 вайскоўцаў. Частка з іх ужо размясцілася ў паўднёвых раёнах краіны.



Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран папярэдзіў, што паводкі, з якімі за апошнія тыдні сутыкнулася краіна, ўяўляюць сабой сур'ёзную пагрозу і барацьба з іх наступствамі можа заняць шмат часу.



Фота — ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі