У адным з раёнаў Беларусі смяротнасць падчас COVID-19 павялічылася на 75%

Рэжым Лукашэнкі хавае “поспехі” беларускага шляху барацьбы з пандэміяй / калаж Euroradio

Рэжым Лукашэнкі хавае “поспехі” беларускага шляху барацьбы з пандэміяй / калаж Euroradio

У адным з раёнаў Беларусі смяротнасць падчас COVID-19 была на 75% вышэйшай за звычайную. Прагаварыліся лекары ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, а мясцовая газета напісала.

Нават нягледзячы на тое, што ўлады дагэтуль хаваюць даныя па смяротнасці ў РБ, каб беларусы не даведаліся пра сапраўдныя наступствы COVID-19 і “поспехі” беларускага шляху барацьбы з пандэміяй, некаторыя звесткі прасочваюцца. Аказалася, што ў 2023 годзе, калі каранавірус амаль сышоў (ці стаў ужо не такім небяспечным), узровень смяротнасці сярод працаздольнага насельніцтва ў Карэліцкім раёне апусціўся адразу на 25%.

На працягу 2021 і 2022 года смяротнасць сярод працаздольнага насельніцтва складала больш за 9 на 1000 чалавек, цяпер апусцілася да 7. У 2019-м паказчык быў на ўзроўні 5,2 на 1000 — то бок ніжэйшым на 75%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі