У Адэсе адбыўся землятрус (відэа)

22 лістапада ў 21.14 паводле мясцовага часу Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях зарэгістравала землятрус з тэрыторыі Румыніі. Згодна з абнародаванай інфармацыяй, яго магнітуда склала 5,6 бала паводле шкалы Рыхтэра.

Жыхары Адэсы, асабліва тыя, што жывуць у высотных дамах, адчувалі значнае страсенне зямной паверхні. Паводле словаў гараджан, у кватэрах гайдаліся жырандолі і нават перасоўвалася цяжкая мэбля, перадае УНІАН.

Разбурэнняў не было.

Паводле інфармацыі замежных СМІ, “румынскі” землятрус закрануў таксама Малдову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі