У абноўленым рэйтынгу FIFA беларуская зборная 86-я

У абноўленым рэйтынгу FIFA беларуская зборная 86-я

Апублікаваны абноўлены рэйтынг футбольных зборных. Дружына Міхаіла Мархеля апусцілася на чатыры пазіцыі — на 86-е месца. Як гэта не дзіўна, але вышэй знаходзіцца нават каманда Сірыі.

У сусветным рэйтынгу лідыруе зборная Бельгіі, у першую тройку таксама ўваходзяць французы і бразільцы.

У мінулым месяцы беларуская зборная прайграла Нідэрландам — 1:2 і згуляла ўнічыю 0:0 з Эстоніяй. 16 лістапада яе чакае апошні адборачны матч Еўра-2020 у гасцях са зборнай Германіі.

У абноўленым рэйтынгу FIFA беларуская зборная 86-я
fifa.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі