У 2017 годзе на pravo.by па-беларуску быў апублікаваны толькі адзін закон

У 2017 годзе на pravo.by па-беларуску быў апублікаваны толькі адзін закон

Толькі адзін закон на беларускай мове быў апублікаваны летась на Нацыянальна-прававым інтэрнэт-партале. Пра гэта заявіла начальнік Упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Наталля Судзілоўская, выступаючы на круглых стале “Заканадаўства на беларускай мове”.

Наталля Судзілоўская: “У 2017 годзе на Нацыянальна-прававым інтэрнэт партале быў афіцыйна апублікаваны на беларускай мове 131 нарматыўна-прававы акт. Сярод іх толькі адзін закон, 56 прававых актаў прэзідэнта, 94 пастановы Савета міністраў, 66 актаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і тры рашэнні мясцовых выканаўчых камітэтаў і Саветаў дэпутатаў”.

Па словах Наталлі Судзілоўскай, у апараце Савета Мііністраў замацаваная норма, па якой асобныя катэгорыі прававых актаў прымаюцца выключна на беларускай мове. Да прыкладу, пастановы аб камандзіраванні ці ўзнагароджанні. Напэўна, менавіта гэтыя “прававыя акты” і ўвайшлі ў спіс 94 беларускамоўных пастаноў Саўміна.

Нагадаем, 5 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў прайшоў круглы стол на тэму “Заканадаўства на беларускай мове: праблемы і практычнае вырашэнне на аснове Канстытуцыі”. Ініцыятарам мерапрыемства з'яўляецца дэпутат парламента, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім. У круглым стале ўдзельнічалі да 50 чалавек — дэпутаты, прадстаўнікі Мінюста, вядомы навуковец-мовазнаўца Аляксандр Лукашанец, экс-старшыня ТБМ, рэктар нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў.

Васілевіч прапанаваў увесці для дзяржслужачых экзамен на веданне беларускай мовы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі