Тыя, хто адслужыў у войску, атрымаюць прэференцыі ў жыллёвай і медычнай сферах

Тыя, хто адслужыў у войску, атрымаюць прэференцыі ў жыллёвай і медычнай сферах

Маладыя людзі, якія адслужылі ў войску, атрымаюць прэферэнцыі пры набыцці ці будаўніцтве жылля. Таксама яны будуць карыстацца льготамі ў сферы медычнага абслугоўвання. Пра гэта ў інтэрв'ю "Панараме" распавёў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы Леанід Касінскі.

"Чалавек, які добрасумленна выканаў свой воінскі, грамадзянскі абавязак, атрымаў вайскова-уліковую спецыяльнасць, адслужыў ва ўзброеных сілах, ён павінен мець некаторыя бонусы, прэферэнцыі перад тымі, хто нейкім чынам ухіліўся ад гэтага", — упэўнены Касінскі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі