Тысячы фур стаяць на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы

Чарга на беларуска-польскай мяжы / Еврорадио
Чарга на беларуска-польскай мяжы / Еврорадио

Тысячы фур стаяць на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы.

Больш за ўсё велікагрузаў чакаюць ўезду ў Літву ў пункце пропуску Прывалка - тут сабралася больш за тысячу грузавых аўтамабіляў.

З пунктаў пропуску ў польскім напрамку аднолькава загружаны Бераставіца і Казловічы. У кожным з іх сваёй чаргі чакаюць больш за чатырыста фур.

Каб патрапіць у Латвію таксама трэба адстаяць чаргу. Усяго на беларуска-латвійскай мяжы ў пунктах пропуску Грыгароўшчына і Урбаны чакаюць больш трохсот велікагрузаў.

Польскі пункт пропуску Кузніца і сумежныя з ім беларускія Брузгі цяпер зачыненыя па ініцыятыве польскага боку. Прычына ў міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы.

На днях Польшча паставіла Беларусі ультыматум і заявіла пра намер перакрыць і чыгуначныя перавозкі ў пунктах пропуску Брузгі-Кузніца. У адказ беларускі ГПК праінфармаваў польскі бок аб тым, што паблізу пункта пропуску лагера мігрантаў больш няма, цяпер яны жывуць у лагістычным цэнтры. Беларускі бок хацеў бы зноў адкрыць працу Брузгоў-Кузніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі