Турыстычныя здзелкі Беларусі з Кітаем замарожаны праз каранавірус

Кітайскія турысты ў Беларусі / фота toursoyuz.by
Кітайскія турысты ў Беларусі / фота toursoyuz.by

Кітайцы — нацыя, якая падарожнічае больш за ўсіх на свеце. Зарабляе на гэтым і Беларусь. Акрамя традыцыйнага экскурсійнага турызму, летась Мінск прыняў буйную кітайскую карпарацыйную канферэнцыю. Такі двухтыднёвы бізнес-тур прынёс Беларусі 1,5 мільёна долараў.

"На працягу двух тыдняў мы прынялі звыш 2300 кітайскіх гасцей. Канферэнцый такога маштабу ў нас яшчэ не было. Гэта быў выдатны досвед і беспрэцэдэнтны фінансавы вынік. Пакуль што такіх заказаў з іншых рынкаў, акрамя кітайскага, мы атрымаць не можам", — расказвае начальнік філіяла "Белінтурыст" РУП "Цэнтркурорт" Аляксей Стрэльчанка.

Начальнік "Белінтурыста" лічыць, што ў Беларусі ёсць патэнцыял стаць пляцоўкай для правядзення бізнес-канферэнцый. Праўда, пакуль усе праекты на 2020 год замарожаныя.

"На 2020 год мы заключылі некалькі дамоўленасцяў, але перамоўны працэс прыпынены праз успышку каранавіруса. Гэта датычыцца і турыстычных, і адукацыйных праектаў. Калі ў лютым атрымаецца лакалізаваць успышку, то да мая можна будзе вярнуцца да нармальнай працы", — дадае Аляксей Стрэльчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі