Турыстычныя пуцёўкі летам 2015-га падаражэлі на 3-5%

Турыстычныя пуцёўкі летам 2015-га падаражэлі на 3-5%, але на працягу сезону цэны будуць трымацца на такім жа ўзроўні. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту Беларусі Вадзім Кармазін.

Паводле яго слоў, на падаражанне паўплываў пераход на разлікі ў нацыянальнай валюце. Чыноўнік адзначыў, што дзяржаўнага рэгулявання цэнаў на турыстычныя паслугі няма, кошт вызначаюць попыт і прапанова.

Дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту прагназуе, што цяперашні турыстычны сезон "будзе складаным". Гэта датычыць як уязнога, так і выязнога турызму. Напрыклад, змяншаецца колькасць расійскіх турыстаў, яны ўсё менш трацяць грошай падчас свайго адпачынку ў нашай краіне.

Вадзім Кармазін лічыць, што беларускім гасцініцам, санаторыям "варта весці больш гнуткую палітыку", шукаць новыя рынкі. "Ёсць крызісная з'ява — трэба аператыўна рэагаваць, зніжаць цэны", — сказаў чыноўнік.

Як стала вядома, беларусы сталі менш ездзіць на адпачынак ва Украіну (прыблізна ў 3 разы), затое значна больш людзей падарожнічае ў Балгарыю, а таксама ў Турцыю.

Аўтобус у Крым 40 гадзін, а ў Адэсу 23 гадзіны

Фота: Delfi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі