Турчынаў “здаў” Лукашэнку Пуціну

Турчынаў “здаў” Лукашэнку Пуціну

Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў у вялікім інтэрв’ю сайту gordonua.com распавёў пра падзеі зімы-вясны 2014-га, калі пасля перамогі Майдана ўсталёўвалася новая ўлада. У той час ён выконваў абавязкі прэзідэнта краіны. Па словах Турчынава, у канцы сакавіка, пасля падзей у Крыме, была пагроза ўварвання расійскіх войск ва ўсю Украіну. А войскаў, якія маглі б супраціўляцца, практычна не было (украінская армія была дэмаралізаваная і разваленая).

“Цяпер можна на гэтую тэму жартаваць, а тады было не да жартаў, — расказвае Аляксандр Турчынаў. — Мабілізацыя толькі рыхтуецца. Усе хоць крыху жывыя [вайсковыя] часткі я даў каманду перакінуць з захаду краіны на поўнач і усход для стварэння там абарончых рубяжоў. Войскаў не хапае перакрыць асабліва небяспечныя накірункі магчымага наступлення. Рэзерваў няма. Каб скараціць колькасць магчымых накірункаў удару, я выехаў у Беларусь на сустрэчу з прэзідэнтам Лукашэнкам. Ён паабяцаў, што з тэрыторыі яго краіны рускія нас атакаваць не будуць. Але калі мы развітваліся, ён сказаў: “Але ў крайнім выпадку я папярэджу за суткі…”. Я быў удзячны і за гэта”.

У выніку баявыя дзеянні ва Украіне абмежаваліся Данбасам, на частцы якога ўтварыліся самаабвешчаныя “ДНР” і “ЛНР”, якія існуюць дагэтуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі