Тры жыхаркі Гродна сталі ахвярамі падпольнай касметалогіі (фота)

Ленінскі РАУС Гродна праводзіць праверку касметычнага салона, тры кліенткі якога пацярпелі ад няўдалай аперацыі павелічэння вуснаў. Сярод іх ёсць нават 15-гадовая дзяўчына. Усім ахвярам “падпольнай касметалогіі”давялося звяртацца да лекараў — іх вусны ненатуральна апухлымі і дэфармаваліся. Пры гэтым за аперацыю яны заплацілі па 180 долараў.

Гэты скандальны выпадак выклікаў вялікі розгалас сярод гродзенскіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Цяпер праваахоўнікі правяраюць касметычны салон, паслугамі якога скарысталіся дзяўчаты. Пры наяўнасці доказаў складу злачынства будзе распачатая крымінальная справа.

Лекары, да якіх звярнуліся пацярпелыя, сумняюцца, што ў салоне выкарыстоўвалі сертыфікаваныя прэпараты, паведамляе 015.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі