Прызначаная дата суда над заснавальнікам клінікі "Новы зрок"

Алег Каўрыгін

Алег Каўрыгін / doktora.by

Суд над заснавальнікам клінікі "Новы зрок" Алегам Каўрыгіным пачнецца 23 верасня. Справу будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд. Каўрыгіна будуць судзіць завочна, ён знаходзіцца за мяжой. Яго абвінавачваюць па дзевяці артыкулах КК: эканамічных (ухіленне ад выплаты падаткаў, арганізацыя па ўхіленні ад абавязкаў падатковага агента, арганізацыя падатковага махлярства), палітычных ( распальванне грамадскай варожасці, заклікі да санкцый, дыскрэдытацыя Беларусі, спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці) і шэрагу іншых.

Разам з Каўрыгіным па гэтай справе (але толькі па эканамічных артыкулах) праходзяць яшчэ чатыры чалавекі. Меры стрымання ў дачыненні да іх праваабаронцам невядомыя.

Адзначым, што справу супраць Каўрыгіна распачалі вясной 2023 года. Тады ў Камітэце дзяржкантролю Беларусі казалі, што Дэпартаменту фінансавых расследаванняў вядомыя факты выплаты заробкаў "у канвертах". А перад гэтым клініку "Новы зрок" абвінавацілі ў працяглай працы без ліцэнзіі — з 2011-га. Хоць Мінздароўя забрала ў яе ліцэнзію толькі ў ліпені 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі