У дачыненні ўладальніка медцэнтра "Новы зрок" распачалі крымінальную справу

Кантралёры знайшлі парушэнні ў чарговым медцэнтры / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Кантралёры знайшлі парушэнні ў чарговым медцэнтры / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У дачыненні ўладальніка медцэнтра "Новы зрок" і чатырох яго працаўнікоў распачалі крымінальную справу, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантроля Беларусі. Сцвярджаецца, што Дэпартаменту фінансавых расследаванняў вядомыя факты выплаты заробкаў "у канвертах". Адбывалася гэта ў апошнія пяць гадоў. У спісе кантралёраў больш за 50 прозвішчаў працаўнікоў медцэнтра, якія атрымлівалі грошы.

Дзяржкантроль заявіў, што памер выплаты залежаў ад пасады і кваліфікацыі: штомесяц лекары і кіраўнікі медцэнтра атрымлівалі ад 200 рублёў да 9 тысяч рублёў. Падлічана, што агулам на такія выплаты пайшло больш за 2,5 млн рублёў.

КДК падкрэслівае, што "асноўным удзельнікам супрацьпраўнай схемы з'яўляўся фактычны ўласнік медцэнтра, які пастаянна пражываў у Літве". Грошы ў асноўным увозіліся з-за мяжы. На маёмасць падазраваных па справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў накладзены арышт.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі