"Новое зрение" цалкам спыняе працу і пакідае беларускі рынак
![Клиника "Новое зрение" в Минске](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-07/nullx800-bc8bac00-5c50-11e9-ae13-85a0f39cc5d8.jpg.webp?itok=m2QhStlO)
Доктар клінікі "Новое зрение" / eyes.by
Прычынай анулявання ліцэнзіі медцэнтра "Новое зрение" сталі "нібыта парушаныя 13 гадоў таму ліцэнзійныя патрабаванні пры падачы дакументаў". Так патлумачылі навіну ад Мінздароўя ў самой клініцы.
Адміністрацыя медцэнтра выбачылася перад пацыентамі, якім ужо не паспее аказаць дапамогу. "Больш за 20 гадоў працы, 0 ускладненняў, новыя тэхналогіі. Усё было зроблена для людзей Рэспублікі Беларусь. Гэтае рашэнне не наша, а рашэнне ліцэнзійнага камітэта, і мы абавязаныя яму падпарадкавацца", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце. Там таксама адзначылі, што з 27 ліпеня сетка клінік "Новое зрение" цалкам спыняе працу і пакідае беларускі рынак.
Раней у чацвер Мінздароўя Беларусі паведаміла, што спыняе дзеянне ліцэнзіі медцэнтра "Новое зрение". У Камітэта дзяржкантролю ўзніклі прэтэнзіі да дакументаў. Прэтэнзій да якасці меддапамогі не было. Адзначым, што ў красавіку стала вядома пра крымінальную справу супраць уладальніка "Нового зрения" і яшчэ чатырох работнікаў медцэнтра.
!["Новое зрение" полностью прекращает свою работу и уходит с белорусского рынка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/novoe_zrenie_27_07_2.jpg.webp?itok=Y2nQktYq)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.