Стаў вядомы прысуд па справе прыватнага медцэнтра "Новы зрок"
!["Мэта — забраць увесь бізнес, ды яшчэ каб засталіся вінныя"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/internet-1235106_1280.jpg.webp?itok=XZGhTFBD)
"Мэта — забраць увесь бізнес, ды яшчэ каб засталіся вінныя" / pixabay.com
Стаў вядомы прысуд па справе прыватнага медцентра "Новы зрок". Яго аштрафавалі на 20 тысяч рублёў і канфіскавалі 17 мільёнаў рублёў.
Справу разглядаў эканамічны суд Мінска (суддзя — Валерыя Няўдах). Рашэнне было вынесена 20 сакавіка.
У 2023-м Міністэрства аховы здароўя пазбавіла "Новы зрок" медыцынскай ліцэнзіі з часу яе заснавання ў 2011-м. У дачыненні яго кіраўніка распачалі крымінальную справу за "нявыплату падаткаў". Дэпартамент фінансавай разведкі Камітэта дзяржкантролю заявіў пра выяўленыя парушэнні: клініка з 2011 па 2023 год "працавала незаконна". "Новы зрок" папрасілі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за "незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць". Напрыклад, у 2022 годзе было зароблена больш за 17 млн рублёў. І суд падтрымаў.
Заснавальнік клінікі Алег Каўрыгін мяркуе, што пратаколаў па гэтым артыкуле будзе яшчэ 11 — за кожны год працы ўстановы: "Гэта значыць, сума вырасце ў 10 разоў. І яна будзе не выплачаная. У кошт гэтага канфіскуюць усё абсталяванне, будынкі і гэтак далей. Як я ўжо казаў, мэта — забраць увесь бізнес, ды яшчэ каб засталіся вінныя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.