Трое жыхароў Брэста “настрыглі капусты” на 25 мільярдаў рублёў

Трое жыхароў Брэста “настрыглі капусты” на 25 мільярдаў рублёў

Траіх жыхароў Брэста затрымалі за занятак незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, звязанай з рэалізацыяй гародніны. Дзве жанчыны і мужчына набывалі ў Польшчы за наяўныя грошы капусту, выкарыстоўваючы рэквізіты, бланкі і пячаці падкантрольнага ім прадпрыемства. Затым яны завозілі ў Брэст тавар з Польшчы на транспарце прадаўца на тэрыторыю брэсцкага прадпрыемства.

На месца дастаўкі гэтай прадукцыі прыбывалі патэнцыйныя аптовыя пакупнікі, якія набывалі капусту за наяўныя грошы і перагружалі тавар з адной машыны ў іншую. Усяго цягам пяці месяцаў “прадпрымальнікі” прывезлі ў Беларусь болей за 100 партыяў гародніны агульнай вагой каля 2 тысяч тон. На гэтым бізнэсе яны зарабілі 25 мільярдаў рублёў.

Іх схему выкрылі, а траіх гандляроў узялі пад варту. Цяпер іх чакае да сямі гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі