Трэнер брамнікаў Васіль Хамутоўскі сышоў з БАТЭ

Трэнер брамнікаў Васіль Хамутоўскі сышоў з БАТЭ

Трэнер брамнікаў Васіль Хамутоўскі сышоў з БАТЭ. Кантракт з ім спынены па пагадненні бакоў. Прэс-служба ФК БАТЭ адзначае, што працай Хамутоўскага ў клубе задаволеныя. Тым больш, што пад яго кіраўніцтвам брамнікі прагрэсавалі. Спецыялісту прапанавалі працягнуць супрацоўніцтва, але ён "палічыў правільным сысці ўслед за галоўным трэнерам, які яго запрасіў".

У трэнерскім штабе БАТЭ Васіль Хамутоўскі з'явіўся ў пачатку 2018 года пасля таго, як галоўным трэнерам быў прызначаны Алег Дулуб. 3 чэрвеня яго адправілі ў адстаўку. Абавязкі галоўнага трэнера каманды выконвае Аляксей Бага.

Хамутоўскаму 39 гадоў. Ён — вядомы ў мінулым беларускі футбаліст, брамнік. Выступаў за зборную Беларусі. З Алегам Дулубам Васіль Хамутоўскі летась працаваў у адэскім "Чарнаморцы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі