Вы тут

Трэці суіцыд за 6 гадоў: павесіўся чарговы вайсковец са слонімскай часці

Воінская часць у Слоніме / Аляксандр Буракоў, DW

Міністэрства абароны пацвердзіла, што 1 чэрвеня вайсковец слонімскай 11-й механізаванай брыгады скончыў жыццё самагубствам. Гэта адбылося дома, загінулы не знаходзіўся ў воінскай часці.

"Гэта быў вайсковец, які праходзіў службу па кантракце. Ваеннае ведамства сумесна з кампетэнтнымі органамі вывучыла акалічнасці таго, што адбылося. Прычыны дадзенага ўчынку, здзейсненага ў пазаслужбовы час, не звязаныя з праходжаннем ваеннай службы. Абумоўлены выключна асабістымі абставінамі. Па службе характарызаваўся добра, станоўча і добрасумленна выконваў службовыя абавязкі", - пракаментаваў Еўрарадыё прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Уладзімір Макараў.

Калегі і ваеннае ведамства выказалі спачуванні родным і блізкім і паспрабуюць аказваць неабходную дапамогу, дадаў ён.

Інфармацыя пра суіцыд з'явілася ў тэлеграм-канале Nexta.