Трактарыст прыкідваўся лекарам і зарабіў 500 тысяч долараў

Трактарыст прыкідваўся лекарам і зарабіў 500 тысяч долараў

Трактарыст прыкідваўся лекарам і зарабіў 500 тысяч долараў (каля 1,8 млрд сумаў). Здарэнне адбылося ва Узбекістане. Як інфармуе РІА “Новости”, мужчыну адправілі на 8 гадоў за краты за тое, што ён з дапамогай ашуканства атрымаў сертыфікат лекара.

Следчыя высветлілі, што трактарыст Кахрамон Пулатаў з Алатскага раёна Бухарскай вобласці здабыў падроблены сертыфікат чальца Сусветнай асацыяцыі псіхолагаў, лекараў і народнай медыцыны. Гэты дакумент, нібыта, быў выдадзены міністэрствам аховы здароўя Казахстана. Выкарыстоўваючы яго, мужчына адчыніў прыватнае прадпрыемства, якое аказвала медыцынскія паслугі. Кліентаў хапала, таму трактарысту давялося ўзяць на працу сваіх сваякоў.

Пулатаву давядзецца заплаціць штраф — каля 6 тысяч долараў. Да крымінальнай адказнасці прыцягнулі і яго сваякоў-памочнікаў.

Трактарыст прыкідваўся лекарам і зарабіў 500 тысяч долараў
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі