Тэлевядучага Дзяніса Дудзінскага аштрафавалі на 675 рублёў

Тэлевядучага Дзяніса Дудзінскага аштрафавалі на 675 рублёў

Тэлевядучага Дзяніса Дудзінскага аштрафавалі на 675 рублёў (25 базавых велічынь). Яго прызналі вінаватым у "парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў". Суд мусіў адбыцца яшчэ 8 кастрычніка, але Дудзінскі пра яго даведаўся позна і не паспеў на пасяджэнне, таму разгляд перанеслі. У выніку ў судзе Заводскага раёна тэлевядучага судзілі 12 кастрычніка.

Як паведамляе TUT.by, Дудзінскага судзілі за тое, што яшчэ 13 жніўня ён каля будынка Белтэлерадыёкампаніі прымаў актыўны ўдзел у "несанкцыянаваным пікетаванні". У прыватнасці, спяваў песню "Вецер перамен".

Дзяніс Дудзінскі быў затрыманы 2 верасня і асуджаны за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі